«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошн…

«Маё сэрца рвецца на часткі, бо градус нянавісці ў Беларусі расце». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам у судзе

Падыходзіць да сканчэння судовы працэс па справе маці пецярых дзяцей Вольгі Залатар. Палітзняволеную абвінавачваюць у арганізацыі, удзеле ў акцыях пратэста, а таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. Следства не знайшло і не дапытала ніводнага чалавека, які нібыта ўваходзіў у тое «фарміраванне». Пракурор запатрабавала пакаранне — пяць год калоніі.

Што Вольга сказала ў апошнім слове?

«Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю да людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту».
«Неабходна пакаянне і ўзаемнае прабачэнне. Толькі так магчыма спыніць грамадска-палітычны крызіс у краіне».
«У матэрыялах справы маім дзеянням нададзены сэнс, які я не мела на ўвазе. Звычайныя чалавечыя ўчынкі, рэакцыі і пачуцці крыміналізаваныя».

Чытайце цалкам па спасылцы