У змрочных склепах Валадаркіпрысвечана Вользе Залатар«Добрай раніцы!» — у твар канвою,«Добрай рані…

У змрочных склепах Валадаркі

прысвечана Вользе Залатар

«Добрай раніцы!» — у твар канвою,
«Добрай раніцы!» — катам у сьпіны.
І нічога, нічога ня зробіш з табою —
Хай глытаюць нянавісьці сьліну.

Бо свабодзе ня ставяць умовы,
Бо свабода з-за кратаў зьзяе,
Бо свабода струменіць мовай,
Сьцягам у сэрцы свабода лунае!

Бы жывою вадой гаючай,
Я напіўся ўсьмешкай тваёй.
Дзякуй, Вольга, за неўміручасьць,
Дзякуй, Вольга, за супакой.

Тут мярцьвяцкі агідны водар,
Тут адчаю халодны змрок,
Ды разьбіла, разбіла яго ты
Сьмехам поўнячы кожны крок.

Як у адказ — толькі ўласнае рэха,
Помні, гэта хутка-хутка міне,
Ведай, нехта дыхае тваім сьмехам,
Нехта ўсьмешкай тваёй жыве!

(с) Алесь Мінаў
24.11.2021

Чытаць, як нарадзіўся гэты сціх.

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам_23_34

Палітвязень пра тры месяцы ў СІЗА: Калі маеш стрыжань, то гэта перанесці магчыма

Палітвязня, паэта і настаўніка Алеся (Аляксея) Мінава 25 лістапада асудзілі на тры гады «хіміі». Маладога чалавека прызналі вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Па выхадзе на волю…