“Пятля прыхільнасці прэзентавала новую песню. Сінгл “Квант” гурт выпусціў напярэдадні тура па Еўропе.
“Песня сфармавалася з адчування агульнай зношанасці нервовай сістэмы суайчыннікай па абодва бакі амаль жалезнай заслоны, стану, які, па назіраннях, стане часткай асновы самасвядомасці сучаснага чалавека у гэтай частцы свету. Усе, карацей, пʼюць таблеткі, але мала каму дапамагае”, — так апісваюць песню музыкі.