Беларускім словам 2021 года стаў «чабор»

Вольны Захад інфа

• Выбрана Беларускае слова 2021 году. Гэта магло быць як новае для беларускае мовы слова, так і даўняе, але асабліва важнае сёлета.
• У галасаваньні ў сетках перамагло з істотным адрывам слова чабор — назва пахучай кветкі і зёлкі. Многія галасавалі за яго ў складзе паэтычнае цытаты „Пахне чабор“.
• Слова чабор унікальна беларускае. Яно — адзін з кодаў беларускай ідэнтычнасьці, тэст пазнаваньня „сваіх“.
• А выраз „пахне чабор“ ня толькі рамантычны, як у цэлым верш Петруся Броўкі. Ён і пра непераможнасьць і вечнасьць беларушчыны — як і выраз „Жыве Беларусь!“
• На наступных месцах словы годнасьць і палітвязень — знакавыя ў Беларусі нашых дзён.
• Сярод іншых прапановаў: надзея, ліст салідарнасьці; экстрэміст, уцякач, мігрант; прышчэпка, маска.
• А Словы году іншых моваў сёлета пераважна зьвязаныя з пандэміяй.

Дэталёва тут:
https://svb1234.azureedge.net/a/slova-2021-hodu-cabor/31605737.html