19 снежня – беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з дварамі Мінска і іншых …

19 снежня – беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з дварамі Мінска і іншых беларускіх гарадоў.


Новая Баравая, Плошча Перамен, Вольная Лошыца, Серабранка, Гарадзенская Дзевятоўка, Пружаны і іншыя!
Мы з захапленнем сачылі за вашай неверагоднай дваровай актыўнасцю. Мы ганарымся вамі! Вы натхнялі нас на працяг барацьбы.
І мы ведаем, што ў кожным беларускім двары, нягледзячы на суцэльны жах і тэрор сённяшняга дня, Жыве Беларусь!
Спадзяемся, вы адчуваеце нашую салідарнасць!


Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна. Мужныя беларусы, мы з Вамi!

Беларуская дыяспара Беластока выказала сваю падтрымку палітзняволеннаму Аляксандру Івуліну: Саша, трымайся! Мы РАЗАМ!
І сваю удзячнасць ўсім людзям, якія выступаюць за перамены ў Беларусі.

Перамены непазбежныя!
Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

@menskrazam_info
#БеларусыРазам #МыРазам