Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцыУжо зусім хутка, 23 снежня а 19-й гадзіне, адбудзецца …

Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы

Ужо зусім хутка, 23 снежня а 19-й гадзіне, адбудзецца прэзентацыя першай часткі аўдыякнігі вершаў паэта, рэдактара і палітвязня Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў». А ўжо цяпер можна пабачыць, як купалаўцы запісвалі некаторыя Андрэевы творы.

Вершы гэтыя Скурко піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка. Творы загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосцік і Аляксандра Падабеда, маладых актораў Ірыны Якавец і Арсенія Гардзіенкі.

https://youtu.be/QFJEU_BxxhA