Нашы адказы на энтэрвю у Белсат-Якія акцыі вы ладзіце, як даўно, як часта, дзе? Ці лёгка іх арганіза…

Нашы адказы на энтэрвю у Белсат

-Якія акцыі вы ладзіце, як даўно, як часта, дзе? Ці лёгка іх арганізаваць

-Актывісты ў Менску робяць акцыі з першых дзён. З таго часу, ужо больш як год таму, адбыліся першыя акцыі са сцягамі раёнаў. Актыўныя людзі ў розных раёнах горада аб’ядноўваліся, каб разам выказаць свой пратэст. І зараз, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, частка людзей працягвае сваю актыўнасць. Групы актывістаў, што самаарганізаваліся, у Менску трымаюць сувязь паміж сабой і абменьваюцца ідэямі, запускаюць акцыі. Напрыклад, мне прыйшла ідэя акцыі. Я абмяркоўваю яе ў нашым коле, у маім двары і квартале, мы рыхтуем яе, а пасля прапануем і іншым у горадзе падтрымаць яе. Акцыі адбываюцца рэгулярна, увесь час нешта робіцца нават нягледзячы на чысткі і рэпрэсіі. Нават у нас у канале можаце паглядзець – там рэгулярна з’яўляюцца акцыі ад розных груп актывістаў.

– чаму вы ладзіце гэтыя акцыі?

Мы павінны нешта рабіць. Ці мы, ці Лукашэнка. Гэта ж немагчыма, тое, што адбываецца ў краіне! Гэта нейкі фашызм, акупацыя! З акупантамі трэба змагацца дзеля нас і нашых дзяцей!

– распавядзіце калі ласка пра акцыю з лістамі даносчыкам

Адна з арганізацый актывістаў двароў Менска прыдумала і падрыхтавала гэтую акцыю. Яе падтрымалі іншыя групы, у тым ліку і мы. Гэта быў выдатны тролінг і напамін аб сумленні гэтым здраднікам свайго народа. Актывісты змаглі зрабіць поўную імітацыю лістоў ад беларускай міліцыі і папрасілі прыйсці ўсіх у адзін час у РАУС для атрымання ўзнагароды за даносы ў 150 рублёў, калі не памыляюся. Як мне вядома частка з даносчыкаў паверыла. І яны прыйшлі па свае “ўзнагароды”. А яшчэ расказвалі, як адзін з даносчыкаў ганіў міліцыю за падман, што відавочна грошы сабе забралі і абяцаў скардзіцца.

-распавядзіце пра акцыю падтрымкі палітвязняў якую ладзіце цяпер, як гледачы могуць у ёй паўдзельнічаць

Мы запусцілі бот “Лісты нашым“, які трымае ў памяці спіс палітвязняў, размяркоўваючы іх паміж карыстальнікамі так, каб усе палітвязні дакладна атрымалі паштоўкі з віншаваннямі, каб ніхто не аказаўся забытым. Вы заходзіце ў гэты бот і націскаеце на “атрымаць адрас”. А потым дасылаеце паштоўку з віншаваннямі палітвязню па гэтым адрасе ведаючы, што іх атрымаюць усе. Такія паштоўкі і лісты вельмі моцна падтрымліваюць людзей. Дапамагаюць ім не зламацца. А яшчэ ў боце можна спампаваць беларускія паштоўкі і самастойна іх раздрукаваць!

@menskrazam_info
Блогерка Такарчук атрымала 1,5 года калоніі | Ольга Токарчук получила 1,5 года колонии

Супраць Эдуарда Бабарыкі завялі яшчэ адну крымінальную справу.

00:00 Супраць Эдуарда Бабарыкі завялі яшчэ адну крымінальную справу
03:23 На магіле пратэстоўца Аляксандра Віхора з’явіўся помнік
04:27 Палітык Анатоль Лябедзька пра рэформу Канстытуцыі
11:45…