У арт-праекта Revolution выйшаў фільм “128”. Гэта рэфлексія пра пакаранне, якое чакае тых, хто пайшо…

У арт-праекта Revolution выйшаў фільм “128”. Гэта рэфлексія пра пакаранне, якое чакае тых, хто пайшоў на злачынствы дзеля рэжыму Лукашэнкі.

Гэта не дакументальная стужка, а мастацкі кароткі метр. Усяго 7 хвілінаў. Але часам ён глядзіцца нават больш жорстка, чым хроніка з пратэстаў.

А вы разумееце, чаму фільм называецца “128”? Адказ на апошніх кадрах!

Пакуль што Revolution усе свае творы называе лічбамі. Паглядзець іх можна на іх ютуб-канале. Ды і падпісацца на яго нікому не зашкодзіць )