26 снежня – беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязнямі я…

26 снежня – беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязнямі якія сядзяць на святы ў беларускіх турмах а таксама з дварамі Мінска і іншых беларускіх гарадоў.



Сёння беларусы Беластока сустрэлicя на гарадскiм пляжы Дайліды разгарнулі вялікі бчб сцяг, а таксама сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі , перадалі відэавіншаванне з Новым Годам і Раством неверагодным беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, працягваюць барацьбу за перамены ў нашай краіне.

Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна. Мужныя беларусы, мы з Вамi!

Беларуская дыяспара Беластока выказала ў чарговы раз сваю падтрымку палітзняволеннаму Аляксандру Івуліну. Саша, трымайся! Мы РАЗАМ!

Беларусы Беластока выказалі сваю удзячнасць ўсім людзям, якія выступаюць за перамены ў Беларусі.

Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

@menskrazam_info