Апублікавалі праект зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю Беларусі
Праект зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю Беларусі зьявіўся ў інтэрнэце на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА. Зялёным колерам у тэксьце вылучаныя прапановы.
Шэраг паўнамоцтваў прэзыдэнта прапануецца замацаваць за ўрадам, заявіў падчас пасяджэньня камісіі яе кіраўнік, старшыня Канстытуцыйнага суду Пётра Міклашэвіч. Паводле яго, могуць быць пашыраныя паўнамоцтвы прэм’ер-міністра.
Канстытуцыйны рэфэрэндум заплянаваны на люты 2022 году, але дагэтуль няма канкрэтнай даты, а тэкст праекту дакумэнту, хоць і абяцалі апублікаваць яшчэ ўвосень, выклалі толькі 27 сьнежня.