Фанаты менскага «Дынама» выступілі з заявай: «Байкот матчаў у сувязі з палітычнай сытуацыяй, уся атрыбутыка — па-беларуску»
Фанаты клюбу абвясьцілі байкот усіх матчаў «Дынама» на тэрыторыі Беларусі, разрыў хаўрусу з фанатамі маскоўскага ЦСКА, забарону на любыя бойкі з апанэнтамі на тэрыторыі Беларусі, забарону любой камуністычнй сымболікі і перавод тэкстаў усіх банэраў і атрыбутыкі выключна на беларускую мову.