Сямён Букін падтрымаў Казахстан і выказаўся наконт пратэстаўПадтрымліваю народ Казахстана! У жаданні…

Сямён Букін падтрымаў Казахстан і выказаўся наконт пратэстаў

Падтрымліваю народ Казахстана! У жаданні вызваліцца ад зладзейскай карумпаванай дыктатуры Назарбаева. У жаданні назаўжды пахаваць рэшткі хлуслівай і крывадушнай імперыі, якая гвалтуе мноства краін 100 гадоў. Пабудаванай на гвалце і хлусні, крыві і тэроры.

А нам, беларусы, напамін. Што ніводная дыктатура і ніводзін «рэферэндум» не ўратуе забойцаў і прыгнятальнікаў свайго народа. Нават з дапамогай псеўдабрата.

У Казахстане зладзейская сям’я дыктатара ціхенька спрабавала адсядзецца, зрабіўшы падкантрольны аля УНС, паставіўшы каля сябе тумбачку Такаева, зручную для рэжыму. Зрабіўшы яму недатыкальнасць. Спрабуючы перагарнуць старонку і забыцца, пакінуць мінулыя грахі Назарбаева супраць народа бяскарнымі.

Не дапамагло. І яму не дапаможа, колькі новых артыкулаў у псеўдаканстытуцыю не пішы.

Ну што, зноў Астана?

Алга, Казахстан!
Жыве Беларусь!

Facebook | YouTube | Instagram | Поддержать фонд