Беларускі баскетбаліст Ягор Мешчаракоў выказаўся пра рух свабодных спартсменаў:Нам неаднаразова каза…

Беларускі баскетбаліст Ягор Мешчаракоў выказаўся пра рух свабодных спартсменаў:

Нам неаднаразова казалі і трэнеры, і настаўнікі, і бацькі, што спартсмен у першую чаргу павінен быць добрым чалавекам і грамадзянінам, і толькі потым ён можа лічыцца добрым спартсменам. Неверагоднае адчуванне падтрымкі і ўшанавання тысячамі беларусаў на вуліцах Мінска і ўзаемная падтрымка астатняй краіны ў 2020 годзе — гэта тое, што я б не прамяняў ні на адзін медаль або чэмпіёнскі тытул.

Мы ўбачылі і адчулі Сапраўдную Беларусь, сапраўдных грамадзян, якія могуць быць разумнымі, творчымі і магутнымі. Гэтая Беларусь жыве ў маім сэрцы і душы штодзённа. І светлая будучыня на 100% наступіць для гэтай цудоўнай і выдатнай Беларусі. Цемра развеецца вечным святлом.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд