Быкаў — адзін з самых няпростых аўтараў для экранізацыі: у яго творах няма экшна і вайны ў маштабе, усё засяроджана на гісторыях асобных людзей, іх перажываннях і экзістэнцыйным выбары. Тым не менш некаторым фільмам паводле твораў Быкава ўдалося перадаць стылістыку аўтара, і яны палюбіліся як гледачам, так і крытыкам.