Беларусы хочуць дадаць беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў: Неабходна падтрымка!Беларус…

Беларусы хочуць дадаць беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў: Неабходна падтрымка!

Беларусы стварылі запыт на даданне беларускай мовы ў папулярным мабільным прыкладанні Сaptions, якое дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на вашае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.

Адзначым, што зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць кожнаму беларусу не толькі генераваць прывабныя сабы на беларускай літаральна ў два клікі, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана напрыклад для АI-перакладу з французскай на ангельскую.

На дадзены момант, запыт на даданне беларускай мовы ў Сaptions патрымалі ўжо больш за 260 карыстальнікаў, але трэба яшчэ больш, каб стваральнікі прыкладання як мага хутчэй распачалі працэс.

Каб падтрымаць запыт пераходзьце па спасылцы і націскайце стрэлку ўверх, і пасля проста аўтарызуйцеся. Гэта зойме ўсяго 15 сек!

P.S. Нашая рэдакцыя таксама карыстаецца гэтым прыкладаннем, і падтрымаўшы зварот вы ў тым ліку дапаможаце і нам)

Падтрымаць даданне беларускай мовы ў Сaptions

@motolkohelp