Што такое 3 ліпеня? Разбіраемся ў відэа
У гэтага дня ёсць шэраг назваў. Першая — Дзень Незалежнасці. Але 3 ліпеня 1944 года Беларусь не стала незалежнай — яна засталася ў складзе СССР. У гісторыі ёсць нашмат даўжэйшыя акупацыі нашай тэрыторыі, чым тры гады фашысцкага захопніцтва. Напрыклад, Расійская імперыя акупавала нашыя землі больш чым на сто гадоў. Чаму мы не святкуем незалежнасць ад яе?
Другая афіцыйная назва — Дзень Рэспублікі. Рэспублікай нашая краіна рабілася чатыры разы, але ніводзін з іх не звязаны з 3 ліпеня: Рэч Паспалітая ўтварылася 1 ліпеня 1569 года, Беларуская Народная Рэспубліка — 25 сакавіка 1918 года, БССР — 1 студзеня 1919 года, а Рэспубліка Беларусь — 25 жніўня 1991 года.
Не памыляюцца тыя, хто лічыць 3 ліпеня Днём вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў. Але шмат хто з беларусаў называе гэты дзень проста «3 Ліпеня» і ўспрымае як дадатковы выходны.
Мы паспрабавалі зразумець сэнс гэтага свята — глядзіце ў відэа. А вы які бачыце сэнс?
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі