09 студзеня- беларуская дыяспара Беластока, разам з беларускімі дыяспарамі з Польшчы і Эўропы арган…

09 студзеня- беларуская дыяспара Беластока, разам з беларускімі дыяспарамі з Польшчы і Эўропы арганізавала міжнародную акцыю салідарнасці з казахскім народам які як і беларусы змагаецца супраць дыктатуры.



Сёння беларусы Беластока сустрэлicя на гарадскiм пляжы Дайліды з бчб сцягамі гарадоў і раёнаў Беларусі , плакатамі ў падтрымку мужнага казахскага народу а таксама плакатамі супраць адпраўкі войскаў АДКБ ў Казахстан.

Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна. Мужныя беларусы, мы з Вамi!

Беларусы Беластока выказалі сваю удзячнасць ўсім людзям, якія выступаюць за перамены ў Беларусі.

Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

@menskrazam_info
#БеларусыРазам #МыРазам