«Міратворцы» АДКБ могуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго толькі тыдзень. Пра гэта паведаміў прэс-сакр…

«Міратворцы» АДКБ могуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго толькі тыдзень. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта краіны Берык Уалі.

Па афіцыйных звестках, вайскоўцы краін АДКБ абараняюць стратэгічныя аб’екты і ў барацьбе з удзельнікамі пратэстаў не ўдзельнічаюць. Сам прэзідэнт Такаеў раней заяўляў пра тое, што «міратворцы» пакінуць Казахстан пасля «нармалізацыі абстаноўкі».

На фота: творчасць пратэстоўцаў, якія здымалі літары з помніку Назарбаеву і спрабавалі выкласці нейкае слова.