Калі ў Мінску будуць вывозіць на ўтылізацыю жывыя ялінкі?Першыя рэйсы смеццявозаў па ёлкі і хвойкі б…

Калі ў Мінску будуць вывозіць на ўтылізацыю жывыя ялінкі?

Першыя рэйсы смеццявозаў па ёлкі і хвойкі будуць ажыццяўляцца ў жылыя кварталы Заводскага, Ленінскага, Партызанскага, Першамайскага, Савецкага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы ужо ў гэту суботу — 15 студзеня, а таксама 19 і 22 студзеня. Пра гэта пішуць «Мінск-Навіны» са спасылкай на КУП «Спецкамунаўтатранс».

Дрэвы просяць вынесці на кантэйнерныя пляцоўкі і пляцоўкі для буйнагабарытнага смецця загадзя. Пакінуць іх таксама можна каля смеццепрыёмных камер жылых дамоў.

Для жыхароў Кастрычніцкага, Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў, якіх абслугоўвае кампанія «Рэмондзіс», распрацаваныя свае графікі. Перавозчык прыедзе па навагоднія дрэвы 23 і 30 студзеня.

Дрэвы павінны быць без мішуры і ўпрыгожванняў, іх не варта звязваць вяроўкамі ці абмотваць скотчам, а таксама заварочваць у пакеты ці плёнку.