У Беларусі з’явіліся паштовыя маркі з дранікаміУ студзені Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне дзве пашт…

У Беларусі з’явіліся паштовыя маркі з дранікамі

У студзені Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Беларуская кухня»: з выявамі журавіннага морсу і з дранікамі.

Дызайн марак распрацавалі мастак Аляксандр Міцянін і дызайнерка Марына Віткоўская. Намінал такой маркі дазваляе пераслаць за мяжу ліст, бандэроль ці дробны пакет да 20 грамаў. (перасылка міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў).