Шаноўнае спадарства, (вядомая нам) рэпутаваная праваабарончая група зьбірае інфармацыю аб пазовах Мі…

*

Шаноўнае спадарства, (вядомая нам) рэпутаваная праваабарончая група зьбірае інфармацыю аб пазовах Мінсктрансу да пратэстоўцаў.

Склалася ўражаньне, што Мінсктранс выстаўляе паўторныя пазовы тым самым людзям, прычым бярэ лічбы літаральны з галавы, імкнучыся тым самым зарабіць грашэй на пустым месцы.

Калі вы маеце позву на калектыўны ці асабісты пазоў ад нашага ўлюбёнага надаўцы транспартных паслуг, які захацеў скааперавацца з рэжымам, то вельмі просім аб скіданьні такіх пастановаў на емайл [email protected]

Інфармацыю нашыя партнэры ўжыюць для таго, каб зразумець, наколькі шырока Мінсктранс ужываецца для рэпрэсій супраць пратэстоўцаў, і вызначаць адпаведныя крокі, што зь ім рабіць.

Дзякуем загадзя!

З павагай, кампанія @By_Help