Палітвязень Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год. Дашліце яму водгукі на верш!
Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі мэнэджэрПавел Белавус у лісце на волю напісаў, што доўгі час не атрымліваў лістоў. На «Валадарцы» ён пачаў пісаць вершы, у тым ліку і дзяцічыя, і падзяліўся адным з беларускай. Ён апісаў гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш датаваны 1 студзеня 2022:
«Цуды Хутка-хутка Новы год — Дзень усім знаёмы. Сёння ў сад я не пайду, Застануся дома. Я збяру сваю сям’ю — маму, тату, брата. Упрыгожым мы ялінку У чаканні свята. Я хачу каб на ялінцы Зіхацела зорка! Запрашу да справы тату, Каб узняў высока. Маме шчыра я скажу: Ноччу спаць не буду! Бо чароўнай гэтай ноччу Я чакаю цудаў! #вершыбелавуса»
Калі атрымліваеце вершы ад палітвязня, то дзяліцеся імі пад хэштэгам #вершыбелавуса.
Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2