Павал Латушка: вясной улады плянуюць новую форму гібрыднай вайны — наркатрафік у ЭЗ з удзелам мігран…

Павал Латушка: вясной улады плянуюць новую форму гібрыднай вайны — наркатрафік у ЭЗ з удзелам мігрантаў

«Дзякуючы нашым крыніцам нам вядома, што плян гібрыднай вайны зацьверджаны рэжымам да вясны ўключна», — заявіў Латушка. Паводле яго, вясной на мяжы з Польшчай, а таксама, у залежнасьці ад сытуацыі, на мяжы з Украінай улады плянуюць арганізаваць перапраўку наркотыкаў у ЭЗ з удзелам мігрантаў.

«Над плянам працуе галоўнае ўпраўленьне зьнешняй выведкі КДБ з плянаваным падключэньнем у якасьці груп прыкрыцьця АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэту і ГРУ Мінабароны», — заявіў Латушка, спасылаючыся на свае крыніцы.