Напішыце палітвязням! У суботу можна бясплатна даслаць паштоўку па Беларусі.Кожны год 23 студзеня ва…

Напішыце палітвязням! У суботу можна бясплатна даслаць паштоўку па Беларусі.

Кожны год 23 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень почырку ці Дзень ручнога пісьма, які мае на мэце нагадаць аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека і унікальнасці ручнога пісьма. Напярэдадні гэтага дня, у суботу, 22 студзеня, «Белпошта» ладзіць акцыю «Дзень ручнога пісьма».

У гэты дзень у выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі можна набыць простыя паштовыя карткі, падпісаць іх ад рукі і бясплатна адправіць у любую кропку Беларусі.

https://budzma.org/news/byasplatna-daslats-pashtoku.html