Аўтар тэксту — пісьменнік, журналіст Кастусь Севярынец. Гэты верш Канстанцін Паўлавіч напісаў для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны. Сёння вядомая даследчыца, Ганна Севярынец падзялілася гэтым сямейным скарбам з намі.
Мы вельмі хочам, каб гэтую мелодыю “Калыханкі з месячыкам” падхапіла кожная матуля, і кожны вечар пад гукі і словы новай люляйкі салодка і спакойна засыналі маленькія беларусікі.
Даражэнькія сябры, маленькія ды за іх адказныя! Мы вельмі моцна гэтага чакалі, рыхтаваліся і вось нарэшце можам падзяліцца з вамі! Прапануем Новую Калыханку для Новай Беларусі!