«Трымайся, дружа!»Было сабе, было,Ішло сабе, ішло,Ні болю, ні бядыІ ні расчараваньня.І раптам твой с…

«Трымайся, дружа!»

Было сабе, было,
Ішло сабе, ішло,
Ні болю, ні бяды
І ні расчараваньня.
І раптам твой спакой
Патрушчыўся, бы шкло,
І вось ужо наўкол
Скугол пачварных зданяў.

Рэфрэн:
Трымай сябе ў руках,
Калі навокал страх,
Трымай сябе ў руках,
Калі навокал роспач!
Трымай сябе ў руках,
Не апускай свой сьцяг
І атрымаеш знак,
Што ўсё ня так і змрочна.

Здаецца, што жыцьцё
Патрушчанае ўшчэнт,
Наперадзе ракой
Гаркота разьлілася.
Але не наракай
На гэты жорскі сьвет,
Трымай свой моцна сьцяг,
Ніколі не здавайся!

Рэфрэн.

І ўрэшце далячынь
Ачысьціцца ад дыму,
І мокры шэры сьнег
Зьліецца ў ручаі.
І так ты будзеш жыць
З падзеньня да ўздыму,
Калі свой зыркі сьцяг
Ня кінеш у баі.


Профессиональный художник. Иллюстратор
Olga Yakubovskaya


#БеларусыРазам
@menskrazam_info