Пасля фільма Дудзя «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова пакінула ў Інстаграме шчымлівы допіс любві д…

Пасля фільма Дудзя «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова пакінула ў Інстаграме шчымлівы допіс любві да беларусаў

Так доўга мы імкнуліся да таго, каб любіць сваё, а не чужое.
І раптам аднойчы выяўляеш, што ў слухаўках гучыць голас беларускага выканаўцы;
што самыя ўтульныя рэчы з усяго наяўнага ў гардэробе ‒ ад беларускіх дызайнераў;
што ў ліку прыярытэтных падпісак на ютубе выключна беларускія каналы.
Усведамляеш, як прыемна ганарыцца сваім і сваімі: людзьмі, якія застаюцца беларусамі ў краіне ці за яе межамі.
Амаль незнаёмае, кніжнае пачуццё.
Спонсары вячэрняй рэфлексіі
@yurydud і мае землякі.)

«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова ў 2020 годзе адседзела 42 сутак на Акрэсціна.