“Вясне” трэба дапамога! Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў1 снежня 2021 года валанцёры і ва…

“Вясне” трэба дапамога! Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў

1 снежня 2021 года валанцёры і валанцёркі Праваабарончага цэнтра “Вясна” пацярпелі ад хвалі рэпрэсій за сваю дзейнасць па назіранні за выкананнем права на справядлівы суд: іх адвольна затрымалі, правялі ператрусы, дапыталі з пагрозамі, некаторых закінулі на «суткі». У выніку, праваабаронцаў і валанцёраў фактычна абмежавалі ў праве на назіранне за выкананнем стандартаў справядлівага правасуддзя, негледзячы на закон.

Але ніякія рэпрэсіі не ў стане абмежаваць нашу законную дзейнасць. Закон абавязвае суд забяспечыць адкрыты судовы разгляд крымінальных і адміністрацыйных справаў, падчас якога кожны прысутны мае права весці пісьмовы запіс і гукапіс. Любыя абмежаванні гэтых правоў — адвольныя і незаконныя.

Таму «Вясна» звяртаецца да вас за дапамогай: мы просім дасылаць аўдыё і тэкставую інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне на:

Telegram:
@ViasnaSOS, @spring96info | Email: [email protected]