ᅠ
“-Каго любш?
-Люблю Беларусь!
-То ўзаемна”.
2 лютага 1838 нарадзіўся Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі, вядомы таксама як Кастусь Каліноўскі – беларускі кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64, адзін са стваральнікаў беларускага нацыянальнага руху
Імя нашага нацыянальнага героя, правадыра паўстання на Беларусі ў 1863-1864 гадах Кастуся Каліноўскага (1838-1864) – адно з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.
А ў апошнія гады Кастусь Каліноўскі амаль штодзённа з’яўляецца на старонках беларускіх і замежных СМІ. Тым больш, што два гады таму, парэшткі нашага героя былі знойдзены ў Вільні. А цяпер, дзеля праверкі коду ДНК, у Свіслачы адбываецца эксгумацыя роднага брата Кастуся Каліноўскага Віктара Каліноўскага (1833-1862).
Беларускія пісьменнікі не заставаліся ніколі ўбаку ад слыннага сына нашай Бацькаўшчыны. У сакавіку 1988 года ў Менску ў Доме літаратара яны наладзілі вялікую вечарыну, прысвечаную 150-годдзю з дня нараджэнння Каліноўскага. Вечарыну адкрываў і вёў Ніл Гілевіч.