Рэферэндум — гэта спроба сфабрыкаваць народную падтрымку. І мы ведаем, што рэжым зноў будзе намагацц…

Рэферэндум — гэта спроба сфабрыкаваць народную падтрымку. І мы ведаем, што рэжым зноў будзе намагацца намаляваць патрэбны яму “вынік”.

У 20-м годзе ініцыятывы ZUBR, “Голас” і “Сумленныя людзі” разам з назіральнікамі сабралі доказы таго, што выбары сфальсіфікаваныя, і звесткі пра тых, хто канкрэтна займаўся падробкамі і маніпуляцыямі.

Цяпер ZUBR будзе гэтак жа ўважліва назіраць за фарсам пад назвай “рэферэндум”. Мы па-ранейшаму адкрытыя для сувязі і з незалежнымі назіральнікамі, і назіральнікамі, “прызначанымі” рэжымам на ўчастках.

Але цяпер, у 22-м, кантраляваць так званы “рэферэндум” і паведамляць аб парушэннях, ціску, маніпуляцыях і фальсіфікацыях у ZUBR зможа кожны выбаршчык.

Рабі бюлетэнь несапраўдным.
Пацвердзі сваё дзеянне ў “голасе”
Фіксуй парушэнні і паведамляй пра іх у ZUBR як грамадзянскі кантралёр.

Даведайся, на што глядзець і як паведамляць — пераходзь у чат-бот ZUBR (https://t.me/zubr_in_bot). Там можна лёгка, па кроках, падрыхтавацца да грамадзянскага кантролю і (ці) назірання, а ў перыяд галасавання — паведаміць пра парушэнні. Гэта бяспечна і ананімна.

Калі ў краіне не да законаў, калі прававога поля больш няма, калі назіральнікі пад “прыцэлам”, шырокі ананімны грамадзянскі кантроль “рэферэндуму” — наша права. Гэта, па сутнасці, наша падпольны супраціў рэжыму.

Відэа ZUBR пра “рэферэндум” і грамадзянскі кантроль: https://www.youtube.com/watch?v=1MUNasfwXzE

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь — на сайце ZUBR (https://zubr.in).

Сачы за навінамі:
Телеграмма-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in