Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Падчас і падрыхтоўкі, і правядзення так званага “рэферэндуму” паведамляць у ZUBR пра незаконныя дзея…

*

Падчас і падрыхтоўкі, і правядзення так званага “рэферэндуму” паведамляць у ZUBR пра незаконныя дзеянні камісій і памагатых рэжыму можа абсалютна кожны грамадзянін.

Асобна заклікаем чальцоў камісій, якіх прымушаюць да фальсіфікацый, і назіральнікаў, якіх рэжым “прызначае” для праформы, не саўдзельнічаць у злачынствах і далучацца да грамадзянскага кантролю з ZUBR.

Асноўны спосаб узаемасувязі з ZUBR падчас “рэферэндуму” – чат-бот у Тэлеграм. У боце ужо цяпер можна прайсці курс навучання пра асновы выбарчага кодэкса і пра парушэнні. Гэтыя веды, якія можна праверыць у боце з дапамогай тэста, дазволяць заўважыць хібы і маніпуляцыі на сваім участку, пра якія вы зможаце бяспечна і ананімна паведаміць у чат-бот ці праз форму на сайце.

Дасылаць інфармацыю пра парушэнні ў бот і на сайт можна будзе ўжо з 15 лютага. І лепей рабіць гэта адразу, як толькі вы іх заўважылі. Прыкладам, ужо з 12 лютага можна завітаць на ўчастак, каб праверыць свае дадзеныя ў спісах, а з 22 лютага, калі пачнецца “датэрміноўка“, адсочваць ціск на людзей, якіх прымушаюць ісці галасаваць.

Акрамя таго, на сайце мы падрабязна тлумачым, хто мы і навошта ладзім грамадзянскі кантроль за незаконным “рэферэндумам”, прапануем дадатковыя карысныя матэрыялы і спасылкі, а бліжэй да “рэферэндуму” выкладзем спісы сяброў камісій і дадзеныя участкаў.

Як бы рэжым ні імкнуўся ўсё прыхаваць, не выкладаючы склады камісій на сайты выканкамаў і газет, не атрымаецца. Па стане на 12 лютага на сувязі з намі ў чат-боце ужо болей за 1000 грамадзянскіх кантралёраў. Мы дзячым усім сумленным людзям, што дасылаюць нам інфармацыю.

Мы ў ZUBR зрабілі усё магчымае і неабходнае, каб любы ваш кантакт з намі застаўся ананімным і канфідэнцыйным. Рэкамендуем вам і са свайго боку клапаціцца пра сваю бяспеку:
заходзьце на любыя рэсурсы ZUBR толькі праз VPN,
чысціце гісторыю чат-бота і часопісы браўзэраў,
усталюйце пароль на ўваход у тэлеграм,
самім тэлеграмам лепей карыстацца ў “партызанскай” версіі.

Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні з ZUBR! Пераходзь у чат-бот @zubr_in_bot ужо зараз!

Дасылай відэа пра чат-бот і сайт ZUBR сваякам, надзейным сябрам і калегам.

Навіны ZUBR: Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Публікацыі ZUBR: Teletype https://teletype.in/@zubr_in
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме”: https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне