Набліжаецца свята — Міжнародны дзень роднай мовы! З гэтай нагоды Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзяць «Купалаўскі дыктант». Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова, паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы.