Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

У краіне не да законаў. І выбарчае заканадаўства Беларусі, якое і без таго выклікае шмат пытанняў, н…

*

У краіне не да законаў. І выбарчае заканадаўства Беларусі, якое і без таго выклікае шмат пытанняў, не выключэнне. ЦВК усё больш скатваецца на дно па ўзору рэпрэсіўных “правахавальнікаў” і так званай пракуратуры.

Як высветлілася, ЦВК спускае ”негалосныя” распараджэнні пра спісы камісій – яны не публікуюцца ні на сайтах выканкамаў, ні ў друкаваных выданнях. “Засакрэчаныя агенты”. Не больш, не менш. Але гэта наўпроставае, адкрытае, безумоўнае ПАРУШЭННЕ ЗАКОНУ самой ЦВК.

Склады камісій хаваюць, тлумачачы гэта “пагрозамі”. Але “пагрозы” гэтыя ёсць не што іншае, як простае патрабаванне проста выконваць ЗАКОН. Ролікі з тымі, хто напаказ ірве лісты ад “Сумленных людзі”, дзе да іх ведама пазначаныя артыкулы крымінальнага кодэксу за фальсіфікацыі, выклікаюць толькі жаль да гэтых “герояў”, якія голасна заяўляюць, што “не баяцца”… А чаго вы не баіцёся, (не)паважаныя? Парушаць закон ва ўгоду тым, хто захапіў краіну, трымае закладнікаў у турмах і прымусіў пакінуць краіну сотні тысяч людзей?

Чаму НАМ важна кантраляваць выкананне закону, калі рэжым выцірае аб яго ногі? Таму што гэта тая апора, якая не дасць нам прыпадобніцца да людзей, якія ад токаў прапаганды і страху губляюць чалавечае аблічча і ўласную годнасць, і можа прымусіць хоць кагосьці з іх расплюшчыць вочы.

Менавіта таму мае сэнс пайсці на ўчастак і адсачыць дробязі, з якіх пад дэвізам “наша справа правая” складаюць адзін вялікі падман.

У чат-боте ZUBR прапануюцца матэрыялы па заканадаўстве ў зручнай форме, апісанне тыповых парушэнняў і тэст на веды. І тамака жа вы знойдзеце больш падрабязныя курсы навучання і для грамадзянскага кантралёра, і для назіральніка.
У іх мы
акрэсліваем мэты, задачы і дзеянні і грамадзянскіх кантралёраў, і назіральнікаў,
пазначаем істотныя перыяды, этапы і даты падчас “рэферэндуму”,
апісваем элементы афармлення ўчасткаў і працэсу галасавання — спісы, бюлетэні, скрыні, пратаколы, падлік галасоў,
распісваем правы і абавязкі і грамадзян, і чальцоў камісій,
пералічваем тыповыя парушэнні і прыводзім іх прыклады,
распавядаем, як бяспечна ўзаемадзейнічаць з ZUBR.

Каб заўважыць, што не так, і фіксаваць гэта, трэба ведаць, як мусіць быць. Каб тупы молат прапаганды не разбіваў нашыя правы дашчэнту, трэба скарыстацца ломам, супраць якога няма прыёму.

Гэты артыкул на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/sto_treba_viedac

Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot

Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype
https://teletype.in/@zubr_in

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.psiphon3.subscription&hl=ru&gl=US
Psiphon Pro для iPhone: https://apps.apple.com/ru/app/psiphon/id1276263909

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне