Мы ўсе думалі, што ў Беларусі існуе нейкае дно. Але там проста Марыянская ўпадзіна.
Абвешчаны незаконнай уладай “рэферэндум” — гэта не толькі пра выбар між Лукашэнкам і Лукашэнкам. Гэта пра выбар між законам і безмежжам. Між чалавечнасцю і гвалтам.
Для кожнага.
ZUBR працуе дзеля таго, каб усе, хто запэцкаецца выкананнем злачынных загадаў і будзе ўдзельнічаць у “рэферэндуме” не на карысць праўды, трапілі ў базу дадзеных злачынстваў, якая зараз налічвае ўжо блізу 100 тысяч злачынцаў.
Сумленных беларусаў — большасць, і яны сочаць за вамі. Сумленныя беларусы па-далейшаму перадаюць нам звесткі пра злачынствы праз наш бот @zubr_info_bot.
Людзей не спыніць ніякая “палатка”, дэпутаты якой “прымаюць” законы пра нібыта “экстрымістаў” выключна за тое, каб сядзець ў сваіх фатэлях.
Людзей не спыніць самазванец, які разумее, што яго наступнае месца працы — у лепшым выпадку турэмная сталоўка.
Людзей не спыняць ніякія дзеці, пераапранутыя ў форму дружыннікаў адмыслова на гэты “рэферэндум”.
Людзей не спыніць што заўгодна іншае, накіраванае выключна на рэпрэсіі і падзел грамадства.
Сёння мы дадаткова папярэджваем і маладых “дружыннікаў”. Бо цяпер у нашай базе — асабістыя дадзеныя на кожнага з 100 чалавек, вылучаных на гэтую “ганаровую” працу ад БРСМ па Мінскай вобласці.
Вам вырашаць на якім баку вам быць. Выбар практычна пра тое, кім быць — чалавекам ці паліцаем.
На перыяд “рэферэндуму” заклікаем беларусаў да грамадянскага кантралю за парушэннямі і незаконнымі дзеяннямі камісій на ўчастках.
Даведацца, на што глядзець і як паведамляць бяспечна і ананімна можна ў @zubr_in_bot.
Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot
Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org
Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone
#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне