Мы сабралі гульні і віктарыны, якія маюць адбыцца на нашым Марафоне. Абірайце па густу, рэгіструйцеся і прыходзьце!
Адкрытыя мерапрыемствы
9:15 КАЗКІ СВЕТЛАГА ЛЕСУ: ГУЛЬНЯ-ПРЫГОДА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І БАЦЬКОЎ Вядоўца: Вераніка Ляўчук Куды схаваў шапкі Капялюшнік? Якіх жывёлак лякуе маленькая Гаёвачка? І дзе на Беларусі квітнее папараць?
21:00 ВІКТАРЫНА ПРА БОРТНІЦТВА Вядоўца: Іван Восіпаў Пра чароўны і цікавы свет бортніцтва ў Беларусі. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны і культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.
Закрытыя мерапрыемствы
7:00 «Выпытвайма» Вядоўца: Надзея Нортан Квіз, створаны Франакам Вячоркам для беларусаў Нью-Йорка. Запісацца
10:30 БЕЛАРУСКІЯ ЧАРАДЗЕЙНЫЯ КАЗКІ: ШТО, ДЗЕ, КАЛІ? Вядоўца: Вераніка Ляўчук Запісацца