Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…

МЫ НЕ ЗДАЕМСЯХутка вясна. Растане снег. А ў Беларусі ўжо расталі апошнія рэшткі знакамітай “эканаміч…

*

МЫ НЕ ЗДАЕМСЯ

Хутка вясна. Растане снег. А ў Беларусі ўжо расталі апошнія рэшткі знакамітай “эканамічэскай стабільнасці” ад “крэпкага хазяйственніка”.

Стабільна толькі далей паглыбляецца эканамічная бездань, памяншаюцца здабыткі беларусаў, растуць цены і выдаткі, узмацняюцца рэпрэсіі і пашыраецца “вайскова-патрыятычны” маразм, што сёння выліўся ў заяву Хрэніна, якая адпавядае яго прозвішчу. І проста на вачах растае незалежнасць нашай краіны.

Старанна ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб пераключыць увагу людзей на тэму пра “вакол ворагі”, настрашыць і тым загнаць у дэпрэсію і абыякавасць. Якраз да рэферэндуму, на якім “усё ўжо вырашана”. І ўсіх цягне ў апатыю. Бо “нічога ад нас не залежыць”.

Спробаваць “перачакаць”, каб яно неяк само вырашылася — гэта значыць павялічваць шанец перайсці ў кому з фатальным сыходам. Само не вырашыцца. Ад нас саміх усё і залежыць. Вырашаць і пераварочваць сітуацыю трэба нам самім. Кожнаму з нас.

Дзейнічаць і змагацца, крок за крокам забіраць “тэрыторыю” ў прапаганды і балаклаваў, а цяпер, мяркуючы па ўсім, і ўсур’ез супрацьстаяць расейскай акупацыі — гэта значыць самім, не спыняючыся, настойліва ствараць перамены, якія патрэбныя ўсім без выключэння беларусам як подых веснавога паветра.

І на апошнім тыдні гэтай зімы прапануем вам
распавядаць сваякам і сябрам пра адзіны план для ўсіх на 27 лютага.
падыскутаваць з тымі, хто і слухаць не хоча пра
наведацца на участак яшчэ да дня “рэферэндуму” — але не, не галасаваць!
Навошта, распавядаем тут і тут
даведацца, пра якія два боты трэба ведаць падчас “рэферэндуму”.

Нагадваем, што ZUBR пільна сочыць за злачынцамі з вашай дапамогай.

Завітвайце ў наш бот і далучайце сяброў, каб разам рыхтавацца да грамадзянскаму кантролю на ўчастках і дасылаць нам паведамленні пра парушэнні https://t.me/zubr_in_bot

Навіны https://t.me/zubr_in
Публікацыі: https://teletype.in/@zubr_in
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/

Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org

Уваход на рэсурсы ZUBR з Беларусі праз VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслівыпадман #рэферэндум #перакрэслібеззаконне