21.02.2022
Так званы “рэферэндум” у Беларусі ладзяць тыя, каму пасля выбараў 2020 года, рэпрэсій, а цяпер яшчэ і на фоне прысутнасці расійскіх войскаў не давяраюць ні большасць беларусаў, ні сусветная супольнасць.
Нават “славутая” стабільнасць ужо болей не “канёк” рэжыму. Гэта ўсведамляюць нават яго прыхільнікі. “Дыктатура — наш брэнд” болей не працуе.
Самае жудаснае, што можа здарыцца падчас жыцця ў дыктатуры — гэта забыцца на тое, што такое праўда і што такое няпраўда, што такое ўвогуле нармальнае жыццё.
На нашым баку прагрэс і цывілізацыя. Дыктатура — гэта змрок, дрымучая старонка гісторыі. Гэта прычына, па якой нас прымушаюць задавальняцца малым і не марыць пра большае.
Рэферэндум фіктыўны, і ЦВК ужо дакладна ведае, якія напіша выніковыя лічбы. І менавіта таму нам трэба прыйсці на ўчасткі.
Рэжым баіцца, што планы не атрымаецца рэалізаваць. Баіцца, што беларусы зноў не дадуць здзейсніць злачынства “па-ціхаму”. Менавіта нашы салідарныя масавыя дзеянні прымушалі і далей прымушаюць рэжым памыляцца раз за разам. Таму нам трэба праявіць салідарнасць на ўчастках.
Па-першае, ажыццявіць сваё дзеянне на ўчастку — зрабіць бюллетені несапраўднымі, — і пацвердзіць яго ў “Голасе”.
Па-другое, зафіксаваць парушэнні на сваім участку і паведаміць пра іх ў ZUBR.
ZUBR ладзіць шырокі грамадзянскі кантроль так званага “рэферэндуму”. З намі ўжо ўзаемадзейнічаюць тысячы актыўных беларусаў, якія паведамляюць пра тое, што адбываецца.
Нагадваем, што даслаць у чат-бот @zubr_in_bot паведамленні з апісаннем парушэнняў і фота пратаколаў можа кожны: і звычайны грамадзянін, і акрэдытаваны назіральнік (нават — і асабліва — той, каго рэжым “прызначыў” ), і чалец камісіі. Нават дружыннік. Гэта ананімна і бяспечна.
У чат-боце ZUBR можна даведацца, якія парушэнні кожны з нас можа заўважыць на сваім участку і як паведамляць пра іх у ZUBR, а таксама як дасылаць ў ZUBR фота пратаколаў.
Абавязкова распавядайце пра грамадзянскі кантроль тым, каму вы давяраеце — калегам, родным і сябрам.
Калі мы ўсе прыйдзем на “рэферэндум”, каб паказаць сваю нязгоду, і будзем паведамляць пра фальсіфікацыі, гэта яшчэ не гарантыя пераменаў. Але калі не прыйдзем і прамаўчым — гэта гарантыя таго, што перамены адкладаюцца.
Заява ZUBR на рускай мове: https://zubr.in/campaign/2022-02-referendum
Заходзьце на ZUBR праз VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone