ФОТА ПРАТАКОЛАЎ ДЛЯ ZUBR22 лютага – першы дзень датэрміновага галасавання. І напрыканцы дня на ўчаст…

ФОТА ПРАТАКОЛАЎ ДЛЯ ZUBR

22 лютага – першы дзень датэрміновага галасавання. І напрыканцы дня на ўчастку з’явіцца копія пратакола за дзень. На “рэферэндуме” будуць
пратаколы “за адзін дзень” – 22, 23, 24 і 25 лютага,
адзін пратакол 26 лютага з колькасю грамадзян, якія атрымалі бюлетэні за ўсе дні датэрміноўкі,
выніковы пратакол 27 лютага.

Пратакол датэрміновага галасавання займае АДНУ старонку, яго падпісвае старшыня ці (намеснік) і адзін з чальцоў камісіі. Выніковы пратакол у нядзелю займае 2 старонкі, яго падпісваюць УСЕ чальцы камісіі.

Копію пратакола, на якой пазначаюцца прозвішчы і ініцыялы тых, хто падпісаў арыгінал, мае права ўбачыць не толькі назіральнік, але і любы грамадзянін.

Фотакопіі пратаколаў ШТОДНЯ прымаюцца ў чат-бот ZUBR https://t.me/zubr_in_bot

Што рабіць, калі забараняюць зрабіць фота копіі пратаколу? Галоўнае – ваша бяспека. На канфлікт не ідзем. АДНАК! Можна ветліва, але цвёрда спаслацца на артыкул 34 Канстытуцыі і артыкул 6 Закона аб інфармацыі, якія гарантуюць грамадзянам “права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў…“.
Калі пра закон не спрацавала, можна ветліва, але настойліва запытацца пра прозвішча, імя і пасаду таго, хто забараняе, і падставу для забароны. Калі атрымаецца, запішыце размову на аўдыё ці відэа. І абавязкова паведаміце пра парушэнне вашага права у ZUBR https://t.me/zubr_in_bot

Якія бываюць парушэнні з пратаколамі
Копія пратакола за папярэдні дзень галасавання павінна заставацца на ўчастку для ўсеагульнага азнаямлення ўвесь наступны дзень. Калі яе няма — гэта парушэнне, пра якое трэба паведаміць у ZUBR.
На датэрміновым галасаванні ўкіды бюлетэняў бываюць часцей. І тады колькасць грамадзян, якія атрымалі бюлетэні, у пратаколе бывае ў разы больш, чым прагаласавалі па факце. Калі вы зафіксавалі такія разыходжанні, паведаміце ў ZUBR.

Дэталёвая інфармацыя пра пратаколы:
у чат-боте ZUBR https://t.me/zubr_in_bot
у артыкуле ZUBR https://teletype.in/@zubr_in/parusenni_pratakoly

Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org

Уваход на ZUBR з Беларусі – праз VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перечеркниреферендум #перечеркнибеззаконне