БЕЛАРУСЬ У ВАЙНЕМы, беларусы, вельмі шмат гадоў глядзелі на фальсіфікацыі на “выбарах” скрозь пальцы…

БЕЛАРУСЬ У ВАЙНЕ

Мы, беларусы, вельмі шмат гадоў глядзелі на фальсіфікацыі на “выбарах” скрозь пальцы як на аб’ектыўнае “неабходнае зло”. Пасля 20-га года мы ўсе ўсвядомілі, што не проста так за падробку на выбарах пагражае да 5 гадоў турмы. Фальсіфікацыі — гэта рэпрэсіі, турмы, дыктатура і нават забойствы мірных грамадзян. Раніцай 24 лютага 2022 года мы пераканаліся, што фальсіфікацыі — гэта яшчэ і вайна.

Таму што сёння мы прачнуліся ў краіне, ўцягнутай у вайну. Лукашэнка, які сам сябе прызначыў — такі ж скрозь несапраўдны і фальшывы, як тыя дадзеныя, якімі намаляваныя яго “элегантныя” перамогі на выбарах. Пакуль праз прапускныя пункты на мяжы з Украінай з яго згоды ідуць расійскія і беларускія войскі, ён цынічна заяўляе, што ў краіне “ўсё спакойна”, і што адмяняць ці пераносіць рэферэндум ў яго “ніколі не было думкі і гаворкі“.

Ва ўмовах прысутнасці расійскай арміі, якая напала на тэрыторыю Украіны, гэты ад пачатку незаконны “рэферэндум” па змене Канстытуцыі ператвараецца ў поўны абсурд.
А выкарыстанне Расіяй тэрыторыі Беларусі для ваеннай агрэсіі супраць Украіны са згоды Лукашэнкі робіць яго саўдзельнікам нападу.

ZUBR падтрымлівае рашэнне Святланы Ціханоўскай узяць на сябе адказнасць за адстойванне незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на аснове паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй беларускім народам на выбарах у 2020 годзе.

Звяртаемся да чальцоў камісій і памагатых рэжыму. Ваш удзел у правядзенні так званага “рэферэндуму” і іншых злачынных дзеяннях рэжыму – гэта садзейнічанне страце суверэнітэту і ўцягванню Беларусі ў міжнароднае ваеннае злачынства. Перастаньце дзейнічаць на руку дыктатару. Перастаньце здзяйсняць злачынствы. Перастаньце выконваць указанні тых, хто ўжо даўно захапіў уладу неканстытуцыйным чынам, а цяпер ажыццяўляе ваенную агрэсію супраць сваіх суседзяў.

Звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі. ZUBR дзякуе актыўным грамадзянам і застаецца на сувязі ў чат-боце на выпадак, калі вам ёсць што паведаміць. “Фарс” пакуль усё яшчэ чамусьці працягваецца. Увечары ў пратаколах на ўчастках зноў з’явяцца немагчымыя лічбы яўкі. Але мы разумеем, што ва ўмовах вайны ні адзін чалавек не пойдзе галасаваць “за папраўкі ў Канстытуцыю”.

Таму самае важнае, што кожны можа рабіць прама цяпер — не маўчаць. Не маўчаць, каб забяспечыць бяспеку нашай краіны і сябе асабіста. Распаўсюджваць інфармацыю, расказваць сваім блізкім, родным, сябрам праўду аб тым, што і чаму адбываецца ў Беларусі і ва Украіне. Не маўчаць у адказ на злачынныя загады і не доўжыць злачынства кожнаму на сваім месцы.

Пакуль мы маўчалі, нас зрабілі ахвярамі ўнутры сваёй краіны.

Пакуль мы маўчым, нашу краіну робяць краінай-агрэсарам, выкарыстоўваючы нашы рэсурсы, грошы, жыцці.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Заява на рускай мове: https://zubr.in