У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расеі супраць Украіны і ўцягвання акупаванай тэрыторыі Беларусі ў вайну, Фрунзенскі рух падтрымлівае рашэнне Святланы Ціханоўскай аб прыняцці паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе па адстойванні незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.
Мы падтрымліваем рашэнне аб тым, што Святлана Ціханоўская мае выключнае права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа.
Таксама падтрымліваем рашэнне Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета, як органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь.
Ціханоўская: «Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі.