БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ
Тэрыторыя і ваенныя сілы Беларусі ўцягнутыя ў вайну па капрызе двух дыктатараў – расійскага і беларускага.
Не прызнаны ні беларусамі, ні сусветнай супольнасцю Лукашэнка працягвае праводзіць “рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю” па ўказцы Пуціна. Гэты “плебісцыт” – адно з фармальных прыкрыццяў агрэсіўнага ваенна-палітычнага саюза абедзвюх дыктатур і здачы Беларусі пад расейскую акупацыю.
Па паведамленні ЦВК, за першыя чатыры дні на ўчасткі быццам бы прыйшлі ажно 38,81% грамадзян!
Што ж. Усё большай робіцца адказнасць усіх, хто па інэрцыі займаецца і гэтай вар’яцкай фальсіфікацыяй яўкі, і іншымі махінацыямі. Цяпер яны — памагатыя міжнародных вайсковых агрэсараў, якія замахнуліся спачатку на свабоду і правы сваіх народаў, а ў апошнія дні – на межы і бяспеку свабоднай дэмакратычнай Украіны.
Самае важнае, што кожны можа рабіць прама цяпер — не маўчаць.
Распавядайце блізкім і знаёмым праўду пра тое, што Беларусь ператварылі ў саўдзельніка шырокамасштабнага нападу Расеі на Украіну.
Гаварыце са сваякамі-вайскоўцамі: пераконвайце іх не ўдзельнічаць у агрэсіі супраць украінцаў!
Распавядайце ўсім, чаму вы супраць гэтага “рэфэрэндуму” і гэтай вайны.
Беларусы бачаць, як гінуць ва Украіне мірныя людзі і героі, якія абараняюць радзіму ад нападу. Беларусы не хочуць вайны. Беларусы супраць дзеянняў дыктатара Лукашэнкі. Беларусы змагаюцца і будуць змагацца з гвалтам і хлуснёй.
Беларусы! Сустракаемся 27 лютага а 14 : 00 каля ўчасткаў для галасавання, каб выказаць свой пратэст СУПРАЦЬ ВАЙНЫ
Слава Україні! Героям слава!
Жыве Беларусь!
Заява ZUBR на рускай мове:
https://zubr.in