Пра іх не зусім светлыя перспектывы, якія іх будуць чакаць, калі яны вырашаць стаць акупантамі.
Некаторыя моцна пераацэньваюць свае магчымасці, калі лічаць, что беларускія вайскоўцы змогуць на роўных ваяваць з украінскімі.
Украіна ўжо 8 год адстойвае сваю незалежнасць ад расійскай агрэсіі. Таму ў яе каласальны досвед у вайне.
Магчыма нехта ў Беларусі лічыць, што акупантаў і іх беларускіх прыслужнікаў хтосьці ва Украіне чакае з хлебам і соллю? Вас сустрэне абсалютна важае да вас насельніцтва і адпаведна нацыянальна-вызваленчая вайна на кожным вашым кроку па ўкраінскай зямлі.
І ўвогуле трэба задацца пытаннем: а дзе ў гэтай сітуацыі вашыя інтарэсы ці інтарэсы Беларусі? Які ваш інтарэс у тым, каб быць забітым ці, калі пашчасціць, стаць інвалідам?
Магчыма вы думаеце, што ў крайнім выпадку зможаце здацца ў палон і захаваць пры гэтым сваё жыццё і здароўе?
Калі вы акажаце хаця б мінімальная супраціўленне, вашы шанцы здацца ў палон будуць вельмі невялікімі.
Да таго ж не забывайце пра перспектыву трыбуналу над вамі як ва Украіне, так і ў свабоднай Беларусі.
А дзе інтарэсы ў гэтай вайне Беларусі і беларускага народа?
Толькі вы пераступіце ў якасці акупантаў беларуска-ўкраінскую мяжу, адносіны паміж украінцамі і беларусамі сапсуюцца на дзесяцігоддзі.
І вас, беларускіх вайскоўцаў, будуць ненавідзець не толькі ўкраінцы, але і беларусы.
Таму што беларусы не хочуць вайны з Украінай. Беларусы жадаюць і далей сябраваць з украінцамі.
І наогул, у вас павінна быць хаця б мінімальная самапавага і гонар. Вамі будуць кіраваць расійскія генералы і гнаць на забой як скаціну. Для кіраўніцтва Расіі жыцці расіянаў нічога не значаць. “Бабы новых нараджаюць” – як гаворыцца. А жыцці беларусаў для іх тым больш нічога значыць не будуць.
Таму для вас будзе лепш сесці ў турму ў Беларусі за адмову ад выканання злачынных загадаў, чым быць забітым, стаць інвалідам ці сесці, але крыху пазней і на даўжэйшы тэрмін.
Заклікаем беларускіх вайскоўцаў, беларускіх жаўнераў не удзельнічаць у братазабойчай вайне супраць украінцаў. Гэта вайна таксама і супраць Беларусі!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Што чакае беларускiх вайскоўцаў ва Украiне
Падтрымайце канал наступнымі спосабамі:
Patreon: https://www.patreon.com/partyzan
Крыптавалюта:
BTC – bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e
ETH – 0xEe854b5Fbe58EcBDB3b86043F93F57D0749886f6
Для іншых пераводаў пішыце- [email protected]
Влог пра…