Адкрыты зварот медыкаў Беларусі.Мы, Медыкі Беларусі, выказваем рашучы пратэст са злачынным нападам …

Адкрыты зварот медыкаў Беларусі.

Мы, Медыкі Беларусі, выказваем рашучы пратэст са злачынным нападам Расіі на Украіну і дзеяннямі рэжыму Беларусі, які дае сваю інфраструктуру, тэхніку і гатовы адправіць войскі на братазабойчую і бессэнсоўную вайну.

Пераважная большасць беларусаў не падтрымліваюць вайсковай агрэсіі Расіі і Беларусі супраць украінскага народа. Беларускія лекары, медсёстры, фельчары аднымі з першых смела і рашуча сказалі сваё НЕ гвалту, які разгарнуў рэжым Лукашэнкі супраць свайго народа ў 2020 годзе. І цяпер, ва ўмовах жахлівай вайны, якая працягваецца, мы адкрыта выказваем свой пратэст расійскаму ваеннаму ўварванню на тэрыторыю Украіны, якое на вялікі жах адбываецца і з нашай зямлі.

Медыкі Беларусі выступаюць за гуманізм i мір. Няма большай каштоўнасці, чым жыццё чалавека!

Мы заклікаем кожнага беларускага лекара, медсястру, медбрата, фельчара — гучна і адкрыта сказаць “НЕ” вайне ва Ўкраіне!


Ініцыяваў зварот і атрымаў нашу падтрымку: Фонд Медычнай Салідарнасці Беларусі

@belhalat_by