Ва Украіне запрацаваў «Званок сябру»
Новы сэрвіс дапамагае тым, у каго ёсць сваякі / знаёмыя ў Расеі і Беларусі, і якім трэба распавесці праўду.
Паведамляецца, што «Званок сябру» можа «аўтаматызаваць» гэты працэс.
Як гэта працуе:
Пераходзім у бот «Званок сябру» @DzvinokDruguBot.
Ціснем «Пачаць».
Адпраўляем да 10 нумароў сваіх сваякоў / сяброў з Расеі або Беларусі.
Яны атрымаюць званок на тэлефон і СМС (званок з такім аўдыё: https://youtu.be/Sh1OsYkcefA і СМС са спасылкай на тэлеграм-канал «Праўда аб вайне ва Украіне» https://bit.ly/3snIr1l)
Каманда «Званок сябру» папярэджвае, што пакуль званкі будуць ісці з затрымкаю.
Крыніца: @verkhovnaradaukrainy