8 сакавіка. Кветкі можна набыць у краме жонкі палітвязня Мікалая Шэметава Да жаночага свята 8 сакаві…

8 сакавіка. Кветкі можна набыць у краме жонкі палітвязня Мікалая Шэметава

Да жаночага свята 8 сакавіка кветкі мінчукі могуць набыць у розных крамах горада. Але любы жадаючы здольны падтрымаць жонку палітзняволенага Мікалая Шэметава, маму чацвярых дзетак, і набыць кветкі ў яе краме на праспекце Пушкіна, 67. Працуе крама з 9 да 20-й гадзіны.

Прысуд Мікалаю Шэметаву быў вынесены 16 ліпеня: два гады па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак).