Лукашэнка з дапамогай дзяржСМІ намагаецца выклікаць у беларусаў нянавісць да ўкраінцаў, каб раз’яднаць нашыя народы і легітымізаваць агрэсію супраць Украіны. Але Беларусь — не раўно рэжым Лукашэнкі. Мы не хочам гэтай вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам.
Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятыў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine, у рамках якой яны будуць паведамляць пра дапамогу ўкраінцам.
Беларусы ўжо:
валанцёраць на мяжы,
дапамагаюць бежанцам,
ідуць добраахвотнікамі ва ўкраінскае войска,
выходзяць на антываенныя мітынгі нават пад пагрозай турэмных тэрмінаў,
вядуць рэйкавую вайну,
робяць кібератакі,
сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.
Далучайцеся да існуючых ініцыятыў ці стварайце свае. Дапамагаць можа кожны.
Падпісвайцеся на сацсеткі кампаніі ў Telegram, Instagram, Facebook, Twitter і распаўсюджвайце інфармацыю. Нам ёсць што сказаць.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #нетвойне #невайне #StandWithBelarus #StandWithUkraine