МАНІТОРЫНГ АКУПАНТАЎБеларусь сёння атрымала статус краіны-агрэсара з-за рэжыму Лукашэнкі. Краіну аку…

МАНІТОРЫНГ АКУПАНТАЎ

Беларусь сёння атрымала статус краіны-агрэсара з-за рэжыму Лукашэнкі. Краіну акупавала расейская армія, якая з дазволу і з-за ганебнага маўчання беларускіх вайскоўцаў карыстаецца нашымі дарогамі і інфраструктурай нашых аэрадромаў і вайсковых частак, каб чыніць смерць і разбурэнні ва Ўкраіне.

Але беларусы не ёсць Лукашэнка. Калі вайскоўцаў рэжым трымае запалохваннем ці грашыма, то ў сапраўдных беларусаў ёсць гонар і годнасць, і іх не спыніць, не разбіць, не стрымаць. Калі беларуская армія здрадзіла ўласнаму народу і не выконвае свае задачы па захаванню міра і суверэнітэта, беларусы бяруць сітуацыю у свае рукі.

Беларускія ініцыятывы, якія збіраюць і верыфікуюць звесткі пра расейскія войскі і іх дзейнасць:

Супраціў https://t.me/occupant_info_bot
Кіберпартызаны
https://t.me/BelarusAndUkraineBot
Беларускі Гаюн
https://t.me/HajunBYbot

Дадзеныя, якія трэба дасылаць:
– месцы дыслакацыі ці месца і накірунак перасоўвання вайсковай тэхнікі (вельмі пажадана геаграфічныя каардынаты, можна скрын з Google-мапы),
– тып вайсковай тэхнікі,
– колькасць асабістага складу акупанта.

Разам з паведамленнямі дасылйце і фота для пацверджання ці ўдакладненняў.

Звесткі перадаюцца ў Штаб Збройных Сіл Украіны і выкарыстоўваюцца для разумення планаў расейцаў ва Ўкраіне.
Адзначым, што Служба бяспекі Ўкраіны збірае звесткі праз свой асобны бот https://t.me/stop_russian_war_bot. Калі ёсць перабоі з ботам, можна звязацца наўпрост з тэлеграм-акаунтам @stop_russian_war

Дзейнічаем, беларусы. Спыняем расейскую навалу.
Не аддаем сваю Беларусь і абараняем Украіну.