Украінцы падзякавалі Сяргею Шойгу. Кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па прадухіленні карупцыі Аляксандр Новікаў накіраваў ліст да міністра абароны Расіі.
У ім выказваецца падзяка “за неацэнны ўклад у тое, што расійскія сродкі і рэсурсы для нападу на Украіну былі раскрадзеныя на этапе іх назапашвання на мяжы”.
Новікаў прывёў наступныя прыклады “баяздольнасці” расійскай арміі:
абарона расійскіх танкаў Т-72 і Т-80, зробленая з кардонных латкоў ад яек;
бронекамізэлькі з кардона замест бронепласцін, якія насіў экіпаж захопленага расійскага бранеаўтамабіля “Барнаул-Т”;
перамяшчэнні асабістага складу на грузавіке ЗІЛ-130: “Акрамя відавочнага камфорту, які адчуваюць расійскія вайскоўцы ў адкрытым кузаве падчас украінскіх сакавіцкіх маразоў, хуткасць гэтай машыны і яркі аквамарынавы колер кузава дазваляюць мясцовым войскам тэрытарыяльнай абароны эфектыўна праходзіць навучанне па эксплуатацыі сучасных лёгкіх цэляў”.