Дастаўлены груз гуманітарнай дапамогі ў Львоў, Кіеў, у тым ліку для патрэб тэрытарыяльнай абароны гэтых гарадоў і Інтэрнацыянальнага легіёну, дзе фармуецца беларускае падраздзяленне. Тэрытарыяльная абарона Кіева папоўніла свой аўтапарк новым транспартным сродкам.
У ходзе візіту таксама былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам украінскіх федэрацый самба, каратэ і лёгкай атлетыкі. Дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў справе аказання гуманітарнай дапамогі, а таксама абароне правоў беларускіх і ўкраінскіх спартоўцаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі (палітычныя рэпрэсіі, бежанства). Адбыліся перагаворы з НАК Украіны, у ходзе якіх таксама пацверджана гатоўнасць да ўзаемадзеяння ў складанай сітуацыі.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці працягне аказваць падтрымку спартоўцам, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі з-за таго, што займаюць адкрытую пазіцыю ў адносінах да недапушчальнасці ваеннай агрэсіі супраць Украіны або дыскрымінацыі па палітычных матывах.
Спорт — гэта, у першую чаргу, набор каштоўнасцяў і ў ім не павінна быць месца тым, хто падтрымлівае агрэсіўныя ваенныя дзеянні ці дыктатарскія рэжымы.
Падтрымаць фонд можна:
Праз старонку фонду:
https://bssf-team.web.app/en
PayPal: [email protected]
Bitcoin
12L6gCqx1Ectj7pngRkTeKUrLR3NiVXZup
Bitcoin
0x247E89ea3304A5531323F06d30E2be032572F35b
Ethereum Tether ERC20
0x247E89ea3304A5531323F06d30E2be032572F35b
Tether USDT ERC20
TEuAotWJW4vKzbufExKsriGXNi3Mfp6Eji
Tron
TEuAotWJW4vKzbufExKsriGXNi3Mfp6Eji
USDT
Tether TRC20
Юрыдычныя асобы могуць перавесці сродкі на разліковы рахунак фонду.