1 красавіка – Дзень птушак! Нацыянальны парк “Прыпяцкі” запрашае адзначыць яго разам. Глядзі, якую ц…

1 красавіка – Дзень птушак!
Нацыянальны парк “Прыпяцкі” запрашае адзначыць яго разам. Глядзі, якую цікавую праграму яны падрыхтавалі!

Вясновыя дзянёчкі – выдатны час для назіранняў за птушкамі. А Тураўскае балонне – адно з найважнейшых месцаў для птушак ва ўсёй Еўропе. Гэта перасячэнне месцаў гнездавання і адпачынку падчас міграцый больш чым 50-ці відаў пералётных водна-балотных птушак.

Прыязджай, будзе пазнавальна!
Калі: 2 красавіка.
Дзе: горад Тураў, вуліца Красная плошча.

Усе падрабязнасці па тэлефонах +375291881210, +375296294451.